Знайсці
10.07.2019 / 16:372РусŁacБел

Тысяча чалавек з 11 краін — у цэнтры Мінска пройдзе маштабная гонка Ironman

21 ліпеня ў Мінску пройдзе гонка Alfa-Bank Minsk Triathlon. Гонка будзе мультыспартыўнай: спачатку ўдзельнікі праплывуць у Мінскім моры, потым праедуць на ровары і апошні адрэзак прабягуць. Уплаў трэба пераадолець 950 м, круцячы педалі — 45 км, а бягом — 10,5 км. Пры жаданні можна будзе абраць удвая карацейшы маршрут. Пераможцаў і прызёраў вызначаць на абедзвюх дыстанцыях.

Гонка збярэ больш за 800 дарослых бегуноў і каля 200 дзяцей. Больш за ўсё будзе беларусаў, украінцаў і расіян. Таксама прыедуць спартоўцы з Даніі, Эстоніі, Польшчы, Чэхіі і Бельгіі, прыляцяць нават з Егіпта, Ізраіля і ЗША.

Дзеля гонкі будуць перакрытыя цэнтральныя вуліцы, у тым ліку праспект Пераможцаў. Пасля хуткаснага заплыву ў Цэнтры паруснага спорту ўдзельнікі праедуць на роварах да Палаца спорту, дзе і прабягуць апошнія адрэзкі па аналогіі з Мінскім паўмарафонам.

Гонка адкрыта як для дасведчаных спартоўцаў, так і для пачаткоўцаў. Трапіць у спіс удзельнікаў можна пасля рэгістрацыі. Там жа можна абраць дыстанцыю ці запісаць дзетак — іх клічуць на гонку TriKids. Дзяцей ад 6 да 10 гадоў чакае забег на 500 м, а школьнікі ад 11 да 13 гадоў змогуць праплысці 100 м і прабегчы 1 км.

Сярод юных удзельнікаў будуць і дзеці з аўтызмам: на працягу навучальнага года яны вучыліся плаваць і цяпер плануюць пераадолець сваю першую ironman-мяжу. Кіраўніком інклюзіўнага праекта і галоўным трэнерам выступае двухразовая алімпійская прызёрка Аляксандра Герасіменя.

Кожнага ўдзельніка чакае стартавы пакет, які ўключае майку, шапачку для плавання, заплечнік, нумар з паясной гумкай, чып электроннай адзнакі, Racebook і страхоўку. Кожны, хто фінішуе, атрымае яшчэ і медаль. Дабрацца да месца старту можна з дапамогай бясплатнага трансферу.

Да гонкі ў Мінску праходзяць бясплатныя трэніроўкі. Кожны ахвотны можа прайсці базавы курс і падрыхтаваць сябе да спаборніцтва.

Гонка мае і сацыяльную місію: плануецца сабраць сродкі на падрыхтоўку спецыялістаў па працы з асаблівымі дзецьмі. Грошы будуць перададзеныя партнёру інклюзіўнага спартыўнага праекта — МДГА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі».

Alfa-Bank Minsk Triathlon пройдзе ў Мінску ў другі раз. Арганізатарамі выступаюць «Клуб трыятлона «Трыстайл» і Альфа-Банк, а падтрымку аказваюць Мінгарвыканкам, Мінаблвыканкам і Міністэрства спорту і турызму.

Больш спартыўных падзей шукайце на Afisha.nn.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930