Знайсці
10.07.2019 / 14:475РусŁacБел

Візіт Лукашэнкі ў Латвію адкладзены, але яго падрыхтоўка працягваецца

Фота Сяргея Гудзіліна

Падрыхтоўка візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Латвію працягваецца, паведаміў кіраўнік беларускай дыпмісіі ў Рызе Васіль Марковіч, піша Інтэрфакс

«Візіт рыхтуецца, але пакуль адкладзены: у вас былі выбары прэзідэнта, выбары ў Еўрапарламент, у нашага кіраўніка дзяржавы шчыльны графік. Але магу сказаць, што Аляксандр Рыгоравіч ставіцца да візіту вельмі прагматычна», — сказаў Марковіч у інтэрв'ю часопісу «Адкрыты горад».

Паводле яго слоў, пад сустрэчу на найвышэйшым узроўні павінны быць падрыхтаваны «добрыя эканамічныя кантракты», якія сталі б дадатковым стымулам для развіцця гандлёва-эканамічных адносін дзвюх краін.

Раней абодва бакі — беларускі і латвійскі — паведамлялі аб прапрацоўцы візіту Лукашэнкі ў Латвію, але не ўдакладнялі яго тэрміны.

Запрашэнне наведаць з візітам гэтую краіну ў лютым мінулага года прэзідэнту Беларусі перадаў прэм'ер-міністр Латвіі Марыс Кучынскіс.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930