Знайсці
10.07.2019 / 13:344РусŁacБел

«Святара Грузінскай праваслаўнай царквы» будуць судзіць за махлярства, крадзеж і распаўсюд гей-порна 

Віцебскай міліцыяй спынена дзейнасць ілжэсвятара Георгія Крата, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама

Інфармацыя аб рэлігійным ашуканцы ўпершыню з'явілася на афіцыйным сайце Віцебскай дыяцэзіі. Вернікаў папярэджвалі аб тым, што на тэрыторыі Віцебскай вобласці нехта Георгій Крот, які прадстаўляецца «архімандрытам» Грузінскай Праваслаўнай Царквы з Абхазіі, а таксама настаяцелем скіта Дабравешчанне Найсвяцейшай Багародзіцы ў Рэспубліцы Беларусь, збірае ахвяраванні нібыта на будаўніцтва храма, а таксама праводзіць царкоўныя абрады за плату. Афіцыйная крыніца паказвала на ашуканскі характар дзейнасці ілжэсвятара.

У ходзе аператыўных мерапрыемстваў супрацоўнікамі было ўстаноўлена, што 33 гадовы ўраджэнец Магілёўскай вобласці да 2012 года працаваў качагарам, пасля чаго перакваліфікаваўся ў святара. У якасці доказу прыналежнасці да праваслаўнага кліру махляр выкарыстаў падробленыя дакументы. Свядома уводзячы ў зман вернікаў, ён пераследваў асабістыя карыслівыя інтарэсы. Прадстаўляючыся праваслаўным сьвятаром прапаноўваў зрабіць ахвяраванні на грузінскія манастыры. Грашовыя сродкі атрымліваў таксама праз размяшчэнне ў сетцы інфармацыі пра збор ахвяраванняў на будаўніцтва храма праз сацыяльную сетку. Атрыманыя ашуканскім шляхам ахвяраванні мужчына марнаваў на асабістыя патрэбы.

Акрамя гэтага, у ходзе праверкі інфармацыі, якая паступіла ўстаноўлена, што ілжэсвятар на адной з асабістых старонак размясціў матэрыялы парнаграфічнага ўтрымання гомасексуальнага характару, даступныя для вольнага прагляду і запампоўкі. Па дадзеным факце заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 343 КК.

Яшчэ адна крымінальная справа крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь заведзена па факце крадзяжу. З'ехаўшы са здымнага жылля ў Аршанскім раёне, мужчына выкраў вопратку, бытавую тэхніку, 6 ікон і 8 царкоўных кніг.

Цяпер ілжэсвятар затрыманы. Праводзіцца далейшае расследаванне.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера