Даслаць навіну
Знайсці
10.07.2019 / 10:01 2

Прэм'ера фільма Джыма Джармуша «Мёртвыя не паміраюць» 

11 ліпеня кінаманам прапануюць чарговую прэм’еру — фільм Джыма Джармуша «Мёртвыя не паміраюць».

Сюжэт у скароце:

У маленькім амерыканскім мястэчку нешта пайшло не так. Дзень надыходзіць ноччу, хатнія жывёлы ўцякаюць у лес, па радыё грае адна і тая ж песня. Навукоўцы, як звычайна, не могуць нічога растлумачыць. Хоць нават абывацелю даўно зразумела, што гэта — прадвеснікі зомбі-апакаліпсісу. І жыхары горада як ніколі гатовыя пазмагацца за сваю плоць.

Як каментуюць фільм?

Водгукі ёсць як станоўчыя, так і не вельмі:

  1. Вымучаны акцёрскі капуснік так і не складзецца ў кінафільм.
  2. Зорны склад фільма робіць яго выдатным. Стужка насычана камедыяй, крывёю і адрозніваецца цікавым поглядам на грамадства. Цудоўныя выступленні Адама Драйвера, Біла і Селены Гомес.
  3. Добрая навіна: Джармуш не прадаўся і зноў пастараўся здзівіць публіку, хоць і сабраў усіх сваіх звыклых акцёраў і запхнуў іх у пракрустава ложа самага прадказальнага і збітага жанру.

Агулам фільм атрымаў 54 балы на Metacritic.

Квіткі можна набыць на розных платформах, але мы будзем вельмі ўдзячныя, калі вы зробіце гэта праз Afisha.nn.by.

Тут жа можна знайсці шэраг файных некіношных імпрэз, у тым ліку і бясплатных.

NN.by

6
Жвір / адказаць
10.07.2019 / 11:39
Labuda.
0
Мацей Бурачок / адказаць
12.07.2019 / 14:25
КЛАССИКА
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31