Даслаць навіну
Знайсці
09.07.2019 / 12:26 6

Лукашэнка заявіў, што інтэграцыю тармозіць Расія

 

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Расія «тармозіць» перамовы па інтэграцыі і заклікаў выйсці на канкрэтыку перад сустрэчай прэзідэнтаў, паведамляе ria.ru

Паводле яго слоў, перамоўная група ад расійскага боку і ўрад РФ паабяцалі, але ўжо двойчы адкладалі вырашэнне пытанняў, якія тычацца інтэграцыі. Лукашэнка ўдакладніў, што пры гэтым тактыка вядзення перамоваў была выбудаваная.

«Ужо прайшло столькі перамоваў…. Мне сёння дакладваюць, што адны абяцанні. Перамоўная група натыкнулася на нейкае пытанне, урад Расіі, у тым ліку прэм'ер Мядзведзеў, абяцае даць усе каманды, распараджэнні, каб у комплексе вырашаць пытанні … Паабяцалі, забыліся. Другі раз паабяцалі, забыліся», — сказаў Лукашэнка.

«Напрыклад, у нас сёння каля 80 прадпрыемстваў закрытыя Рассельгаснаглядам ці нейкім там органам у Расіі, а можа быць, і ўрадам. Хутчэй за ўсё, урадам, — сказаў ён. — Закрытыя для паставак нашай прадукцыі ў Расію. Прытым з надуманых прычынаў. Бо можна прыняць і абгрунтаваць любое рашэнне… Калі мы так адно з адным сёння будуем адносіны, слухайце, пра якую агульную валюту і ўваходжанне або аб'яднанне дзяржаў можна гаварыць… Трэба расчысціць. Гэтага проста быць не павінна ў адносінах паміж дзвюма дзяржавамі».

У якасці яшчэ аднаго прыкладу кіраўнік дзяржавы прывёў доступ да дзяржзамоваў. Па яго словах, «усе павінныя быць у роўных умовах. І прадпрыемствы Расіі, і Беларусі. Або прамысловая кааперацыя, пра якую мы шмат гаворым. Ці падатковы манеўр, які падкінулі замест мытных пошлін, пра якія мы дамаўляліся, што іх наогул у ЕАЭС быць не павінна. Не тое што ў Саюзнай дзяржаве.

Або скончыліся ўжо фактычна тэрміны па перамовах на пастаўкі прыроднага газу і нафты на будучыню».

«Без вырашэння гэтых пытанняў і размаўляць няма пра што, з нашага боку. То бок, маса праблем», — падсумаваў Аляксандр Лукашэнка. 

NN.by

0
Неабыякавы / адказаць
09.07.2019 / 13:47
Няма дурных!
0
4okto / адказаць
09.07.2019 / 13:49
Зарядил старую, проверенную пластинку :) про то, что мы бы хоть завтра готовы интегрироваться, да не дают!)))) отличный вариант, чтобы соскочить с темы, но надолго ли его будет хватать..
0
Чебаркуль / адказаць
09.07.2019 / 22:44
ЛУчезарный Король Абсурда в своём репертуаре...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31