Знайсці
09.07.2019 / 10:28РусŁacБел

Instagram уводзіць новыя функцыі, каб змагацца з абразай і здзекам у каментарах

Новыя функцыі заснаваны на штучным інтэлекце. Ён будзе аналізаваць змест каментара яшчэ да публікацыі і, калі ён абразлівы, паведамляць пра гэта аўтару і прапаноўваць перапісаць яго ці выдаліць.

Таксама карыстальнікі змогуць абараніць свой профіль ад здзекаў. Функцыя Restrict дазволіць схаваць крыўдныя каментары пад пастом — іх будзе бачыць толькі той, хто іх напісаў. Пры гэтым нядобразычліўцы не будуць ведаць, што патрапілі ў «чорны спіс».

— Мы ведаем, што здзекі — праблема, з якой сутыкаюцца многія, асабліва маладыя людзі. Мы імкнемся весці барацьбу з анлайн-запалохваннем і пераглядаем увесь досвед Instagram, каб выканаць гэта абавязацельства, — адзначае генеральны дырэктар Instagram Адам Мосэры. — Гэта асабліва важна для падлеткаў, таму што яны менш паведамляць пра здзекі ў інтэрнэце, нават калі найбольш перажываюць з-за іх.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера