Знайсці
09.07.2019 / 11:3623РусŁacБел

Пілігрымка з Віцебска ў Полацк не выйдзе: ад вернікаў запатрабавалі аплаціць паслугі спецыяльных службаў

25-я Юбілейная пілігрымка Віцебск — Полацк, якая мела праходзіць з 9 па 13 ліпеня пад дэвізам «Хрыстус жыве», не выйдзе з-за таго, што вернікі не могуць аплаціць паслугі спецыяльных службаў. Пра гэта паведаміў Catholic.by айцец Яўген Усошын, канцлер курыі Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека.

Фота: westki.info

Па словах святара, у адказ на скіраваную арганізатарамі ў Віцебскі аблвыканкам просьбу быў атрыманы дазвол на правядзенне пілігрымкі. Аднак адна з умоваў, высунутых уладамі, прадпісвала вернікам аплаціць паслугі спецыяльных службаў — міліцыі, медыкаў, супрацоўнікаў камунальнай гаспадаркі і гэтак далей, як гэта прадугледжана зацверджанымі нядаўна беларускім урадам новымі правіламі правядзення масавых мерапрыемстваў.

Паколькі супольнасць Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі не мае сродкаў на аплату паслугаў згаданых службаў, якія фінансуюцца за кошт падаткаў беларускіх грамадзянаў, пілігрымка з Віцебска ў Полацк 9 ліпеня не выйдзе.

Гэтую інфармацыю ў тэлефоннай размове пацвердзіў Catholic.by і сам Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў айцец архімандрыт Сяргей Гаек.

Нагадаем, што 24 студзеня Савет міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову № 49 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, якія аказваюць органы ўнутраных спраў, расходаў, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем, прыбіраннем тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавых мерапрыемстваў».

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі звярнулася ў Савет міністраў з пытаннем, ці гэтая пастанова датычыцца таксама правядзення рэлігійных масавых мерапрыемстваў — працэсій, пілігрымак і іншых абрадаў і цырымоній з удзелам вернікаў.

У адказе з боку ўрада, падпісаным 15 мая былым міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігарам Шуневічам, было сказана, што дзеянне вышэйзгаданай пастановы не распаўсюджваецца на рэлігійныя мерапрыемствы.

Catholic.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930