Знайсці
09.07.2019 / 07:276РусŁacБел

Міністр спорту заявіў, што на Еўрапейскія гульні прыехалі 35 тысяч замежнікаў

На спаборніцтвы II Еўрапейскіх гульняў — 2019 у Мінску было прададзена 213 тыс. білетаў, заявіў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук у інтэрв'ю «Беларусь 1», паведамляе БелТА.

«З 213 тыс. прададзеных білетаў 12,7 тыс. было прададзена для замежных турыстаў. І былі запрошаны рознымі грамадскімі арганізацыямі яшчэ каля 7 тыс. замежных прадстаўнікоў для ўдзелу ў спаборніцтвах», - сказаў Сяргей Кавальчук.

Акрамя таго, аператары арганізавалі туры ў Мінск падчас II Еўрапейскіх гульняў яшчэ для 15 тыс. замежных гасцей. «Гэта мы не бярэм гасцей з блізкага замежжа - Расіі, Украіны, Казахстана. Былі турысты з Кітая. Мы сёння бачым афіцыйную лічбу - 35 тыс. турыстаў. Гэта без уліку тых людзей, якія прыязджалі ў краіну самі», - адзначыў міністр.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930