Знайсці
08.07.2019 / 18:2610РусŁacБел

Беларусь не зможа павысіць узровень вады ў рацэ Вілія, як гэтага прасіла Літва

Беларусь не зможа павысіць узровень вады ў рацэ Вілія, каб папоўніць недахоп водных рэсурсаў на літоўскай тэрыторыі, лічыць дырэктар РУП «Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў» Аляксандр Станкевіч, піша Interfax.by.

«У Беларусі такія ж кліматычныя ўмовы, як і ў Літве. На жаль, лішку вады няма. Наяўны запас у Вілейскім вадасховішчы неабходны для забеспячэння воднага балансу на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку для забеспячэння пітной вадой каля 30% насельніцтва Мінска», — сказаў Станкевіч.

Раней літоўскія СМІ паведамілі, што міністр навакольнага асяроддзя Літвы Кястуціс Мажэйка звярнуўся ў міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі з просьбай дапамагчы аднавіць узровень ракі Вілія, якая працякае па Беларусі і Літве.

«Сітуацыя, што склалася з узроўнямі вады ў рацэ Вілія знаходзіцца ў межах натуральных ваганняў узроўневага рэжыму, што на гэты момант характэрна і для большасці іншых рэк Беларусі. Асноўная прычына гэтай сітуацыі — малая колькасць ападкаў у першай палове 2019 года. Пры павелічэнні колькасці ападкаў сітуацыя значна палепшыцца», — адзначыў Станкевіч.

Паводле яго слоў, тэарэтычная магчымасць павелічэння падачы вады з Вілейскага вадасховішча таксама стрымліваецца нявызначанасцю гідраметэаралагічнага прагнозу.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў Беларусі не праводзіліся работы, якія маглі паўплываць на ўзровень вады ў Віліі.

Interfax.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031