Знайсці
10.07.2019 / 12:037РусŁacБел

У Петрыкаве закаталі ў асфальт апошнюю ў горадзе брукаванку ФОТЫ

Горад рыхтуецца да абласных «Дажынак», якія ўвосень адбудуцца ў горадзе.

На тое, што на месцы брукаванкі з'явіўся асфальт звярнуў увагу чытач «Нашай Нівы», сябра МГА «Гісторыка», Аляксей Дужы.

«Падчас рэканструкцыі знішчылі апошнюю брукаваную дарогу каля парка. Гэты аўтэнтычны артэфакт заўседы прывабліваў турыстаў, чырвоны брук выглядаў вельмі прыгожа побач з паркам», — расказвае Аляксей.

Такой была брукаваная Камсамольская. 

Зараз, па меркаванні мужчыны, горад страціў гэтую разынку. 

«Мне вельмі прыкра, што ў нас падчас рэканструкцый улічваюцца толькі будаўнічыя нормы… А вось як быць з эстэтыкай, гісторыяй — усім усё роўна», — дадае Аляксей. 

Аляксей Дужы расказвае, што брукаванка на вуліцы Камсамольскай з'явілася ў першы год пасля вайны. Мясцовыя жыхары памятаюць, як яе клалі палонныя немцы. 

У Петрыкаўскім ДРСУ адказалі, што проста выконвалі праектнае рашэнне выканкама. 

«Ёсць загад, мы яму падпарадкуемся», — адказаў дырэктар Іван Века, 

Зрэшты, меркаванне мясцовых жыхароў наконт брукаванкі падзяліліся. Калі для адных — гэта гісторыя, непаўторнае аблічча горада, то іншыя кажуць, што «няма чаго шкадаваць бітую цэглу» і што цяпер на машыне будзе праязджаць куды камфортней. 

Так вуліца Камсамольская выглядае пасля рамонту. 

«Калі нават брук і сапсаваўся, то яго не заліваць асфальтам трэба, а проста перакласці ці замяніць», — лічыць Аляксей Дужы. 

Наталля Тур 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930