Знайсці
08.07.2019 / 16:111РусŁacБел

Крэмль: Прапанову Зяленскага пра сустрэчу з Пуціным у Мінску разгледзяць

У Крамлі разгледзяць прапанову прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб сустрэчы ў Мінску разам з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным з удзелам Вялікабрытаніі, ЗША, ФРГ і Францыі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

«Я пакуль што не гатовы адказваць, гэта абсалютна новы фармат. Трэба зразумець, ці ёсць перспектывы ў такой сустрэчы, трэба зразумець, што гэта за новы фармат прапануецца. Гэта новая ініцыятыва. Безумоўна, яна будзе разгледжана, але пакуль што не магу даць нейкай рэакцыі», — заявіў Пяскоў.

Паводле яго слоў, ЗША не з'яўляюцца ўдзельнікамі нармандскага працэсу і гэта ўскладняе магчымасць правядзення сустрэчы такога фармату.

«Як быць з мінскімі дамоўленасцямі, пад якімі стаяць подпісы ўдзельнікаў нармандскага працэсу, але не стаяць подпісы прадстаўнікоў ЗША», — заявіў прэс-сакратар Пуціна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930