Знайсці
08.07.2019 / 16:057РусŁacБел

Лукашэнка абсалютна падтрымлівае ідэю сустрэчы Зяленскага і Пуціна ў Мінску

Аляксандр Лукашэнка вітае Ангелу Меркель і Франсуа Аланда ў Мінску 11 лютага 2015 года, president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка «абсалютна падтрымлівае» прапанову прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб правядзенні ў Мінску сустрэчы з Уладзімірам Пуціным з удзелам Дональда Трампа, Ангелы Меркель, Тэрэзы Мэй і Эмануэля Макрона, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка краіны.

«Наш прэзідэнт абсалютна падтрымлівае прапановы Уладзіміра Зяленскага. Гэтая пазіцыя нязменная — і складаецца яна ў тым, што нельга глядзець адзін на аднаго праз прыцэл гармат, трэба сядаць і вырашаць праблемы, якіх назбіралася нямала», — гаворыцца ў паведамленні.

«Што тычыцца агучаных прапаноў па ўдзельніках сустрэчы, то ўсе напэўна памятаюць — прэзідэнт нашай краіны неаднаразова казаў, што «гэтую праблему павінны вырашыць мы — тры славянскія народы. Не еўрапейцы, не амерыканцы, а менавіта мы. (…) Але калі вырашыць праблему ў такім фармаце не атрымліваецца, і адзін з бакоў канфлікту — у дадзеным выпадку Украіна — настойвае і прапануе ўдзел і іншых гульцоў, мы такі фармат падтрымліваем таксама … Тым больш што і пра ўдзел ЗША ў вырашэнні канфлікту Аляксандр Лукашэнка ўжо даўно казаў — без амерыканцаў вырашыць гэтую праблему будзе складана, ужо занадта яны пагружаныя ў дадзеныя працэсы», — адзначае прэс-служба

Нагадаем, што сёння Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Уладзіміра Пуціна, каб абмеркаваць украінска-расійскі канфлікт.

«Я хачу звярнуцца да прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. Нам трэба пагаварыць, давайце пагаворым. Давайце пагаворым, чый Крым і каго няма на Данбасе».

«Я прапаную кампаніі для размовы наступнае: я, вы, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй, канцлер Федэральнай Рэспублікі Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, думаю, што Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем возьме нас з сабой у Мінск».

«Мы не адмаўляемся ад любога дыпламатычнага фармату. Мы прапануем размаўляць. У рэшце рэшт трэба размаўляць, ці не так?»

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930