Знайсці
08.07.2019 / 15:394РусŁacБел

Макей, яго малодшы сын і сваякі Трампа прыехалі ў Навагрудак на адкрыццё мемарыяла ўцекачам з гета ФОТЫ

У Навагрудку каля музея яўрэйскага супраціву ўрачыста адкрылі Мемарыяльную сцяну — помнік, прысвечаны ўцёкам яўрэяў у верасні 1943 года з Наваградскага гета — людзі потым далучыліся да партызанскага атрада братоў Бельскіх, піша Tut.by.

У мерапрыемстве прымае ўдзел і міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей з сынам Арцёмам. Для іх правялі экскурсію па Музеі габрэйскага супраціву, паказалі рэчы партызан, знойдзеныя пры археалагічных раскопках. Стваральнік музея Тамара Вяршыцкая распавяла міністру, што экспазіцыя з'явілася дзякуючы былому вязню гета Джэку Кагану.

На адкрыццё помніка прыехалі таксама прадстаўнікі дарадцы і зяця прэзыдэнта Трампа Джарэда Кушнера, пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гіб, дзеці і ўнукі братоў Бельскіх, якія арганізавалі ў вайну яўрэйскі партызанскі атрад. Усяго на адкрыцці сцяны было 150 чалавек.

Міністр пагутарыў з прадстаўнікамі сям'і Кушнераў. Хелена Кушнер распавяла міністру гісторыю выратавання сваёй сям'і: яе бацькі разам з іншымі вязнямі Навагрудскага гета капалі тунэль, праз які і змаглі ўцячы. Прадстаўнікі габрэйскіх абшчын Беларусі ў размове з Уладзімірам Макеем пашкадавалі, што пра гісторыю Навагрудскага гета мала хто ведае, пра гэты эпізод не распавядаюць у школах, і было б нядрэнна пра людзей, якія былі збаўлены дзякуючы тунэлю жыцця, зняць фільм. Уладзімір Макей пагадзіўся, што гэта нядрэнная ідэя, і распавёў, што і сам даведаўся аб яўрэйскім супраціве ў Наваградку ужо ў сталым узросце.

Вольга Камягіна, фоты Кацярыны Гардзеевай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930