Знайсці
08.07.2019 / 15:458РусŁacБел

Паглядзіце, які катэдж прадаюць пад Мінскам амаль за мільён даляраў. У падарунак — «Тэсла» ФОТА

У пасёлку Тарасава выставілі на продаж вялікі дом за $900 тысяч. Бонусам пакупнік атрымае электрамабіль Tesla model 85S. Гэтую аб’яву на «Куфары» заўважыў партал Citydog.

«Для пераезду вам спатрэбяцца толькі асабістыя рэчы, дом цалкам укамплектаваны мэбляй і тэхнікай, усё прадумана да дробязяў. Галоўны прынцып у аздабленні — рамонт павінен служыць доўгія гады і быць актуальным, таму абраны стыль сучасная класіка. 14,74 соткі зямлі ва ўласнасці з ландшафтным дызайнам і фруктовым садам.

Праект, прадуманы да дробязяў, выкананы прафесійнымі будаўнікамі і аддзелачнікамі пад аўтарскім наглядам: прасторная кухня-гасцёўня, пакоі, кабінет, некалькі санвузлоў, лазня, гараж, склеп.

Усё, пачынаючы з зямлі і да даху дома, рабілі і абсталёўвалі для сябе. Сродкаў і часу не шкадавалі. Усё спланавана і зроблена з розумам, на доўгія гады», — паведамляецца ў аб’яве.

«Наша Ніва» адшукала гаспадароў дома. Віктар і Іна паведамілі, што прадаюць катэдж, бо набываюць новае жыллё ў Мінску. А «Тэсла» ў падарунак — гэта проста маркетынгавы ход. Паасобку набыць дом і электрамабіль цалкам магчыма. Тады за «Тэслу» прыйдзецца аддаць $55 тысяч, а кошт дома «трэба абгаворваць».

Пра свой род заняткаў гаспадар адказаў неахвотна: «Я займаюся аўтазапчасткамі. Я непублічны чалавек».

УШ, фота Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930