Знайсці
08.07.2019 / 11:26РусŁacБел

Microsoft зрабіў апошняе папярэджанне для ўладальнікаў Windows 10

Кампанія Microsoft папярэдзіла аб праблеме ў аперацыйнай сістэме Windows 10, паведамляе Forbes.

Мільёны карыстальнікаў былі папярэджаны, што апошняе абнаўленне KB4501375 можа парушыць працу дыспетчара падключэнняў аддаленага доступу (RASMAN), што можа мець сур'ёзныя наступствы.

Адзначаецца, што самая вялікая праблема закране VPN. RASMAN кіруе падключэннем Windows 10 да інтэрнэту і з'яўляецца асноўнай фонавай задачай для службаў VPN для нармальнай працы. Улічваючы рост выкарыстання VPN ва ўсім, ад прыватнасці сеткі і важных працоўных задач да разблакоўкі Netflix і YouTube, гэта можа моцна паўплываць на тое, як выкарыстоўваецца кампутар.

Microsoft заяўляе, што праблема закранае толькі апошнюю версію — Windows 10 1903. Аднак Windows 10 1903 налічвае не менш за 50 мільёнаў карыстальнікаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930