Знайсці
07.07.2019 / 21:36РусŁacБел

Беларускія валейбалісты занялі трэцяе месца ў кваліфікацыі Лігі нацый ФОТЫ

Мужчынская зборная Беларусі перамагла зборную Турцыі — 3:1 (25:20, 20:25, 25:16, 25:20) і заняла трэцяе месца ў кваліфікацыі Лігі нацый, перадае БЕЛТА.

Між тым, перад матчам, які прайшоў у Любляне, фаварытамі лічыліся турэцкія валейбалісты: яны выйгралі ў беларусаў у Таліне ў чэрвені.

Мужчынская зборная Беларусі фінішавала ў кваліфікацыі Лігі нацый трэцяй, абыграўшы Егіпет (3:2), саступіўшы Кубе (1:3) і Славеніі (1:3), перамогшы Турцыю (3:1).

У фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы (12—29 верасня) беларускія валейбалісты згуляюць у групе С, матчы якой адбудуцца ў Любляне. Супернікамі падапечных Віктара Бекшы стануць гульцы Славеніі (12 верасня), Расіі (13 верасня), Фінляндыі (15 верасня), Паўночнай Македоніі (16 верасня) і Турцыі (17 верасня).

Фота FIVB

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930