Знайсці
07.07.2019 / 16:4420РусŁacБел

Пад Белаазерскам у «Мэрсэдэс» набілася 10 чалавек: пры аварыі загінулі трое дзяцей і двое дарослых

Смяротнае ДТЗ адбылося непадалёк ад Белаазерска ў раёне Бярозаўскай ДРЭС, паведамілі ў міліцыі. Папярэдне вядома, што кіроўца аўтамабіля «Мерседэc GL» перакуліўся ў адзін з каналаў, па якіх вада падводзіцца для ахалоджання катлоў электрастанцыі і адводзіцца ад яе.

Загінулі на месцы пяцёра — трое дзяцей і двое дарослых (мужчына і жанчына). Пры гэтым, у аўтамабілі знаходзіліся 10 чалавек! Як стала вядома, гэта пяцёра мужчын, дзве жанчыны і трое малалетніх дзяцей.

Пяцёра дарослых выбраліся самастойна з канала, у тым ліку кіроўца. Першапачаткова паведамлялася, што загінулі двое дзяцей і вядуцца пошукі трэцяга.

Потым з'явілася ўдакладненая інфармацыя: загінулі 4-гадовая дзяўчынка, 9-гадовы хлопчык, пазней было знойдзена цела 9-гадовай дзяўчынкі.

Таксама стала вядома, што 31-гадовы кіроўца быў п'яны. Ён ужо быў пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам за «п'яную язду» ў 2009 годзе.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі, выратавальнікі, следча-аператыўная група МУС.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930