Знайсці
07.07.2019 / 12:385РусŁacБел

Брытанскі пасол у ЗША ў сакрэтных тэлеграмах называў Трампа «некампетэнтным» і «ні на што не здольным»

whitehouse.gov

Выданню Daily Mail, як піша РБК, стаў вядомы змест тэлеграм, адпраўленых паслом Вялікабрытаніі ў ЗША Кімам Дэракам (Kim Darroch) ў МЗС сваёй краіны, у якіх ён называе прэзідэнта ЗША Дональда Трампа «ні на што не здольным», «некампетэнтным» і «небяспечным». Крыніца ва ўрадзе Вялікабрытаніі пацвердзіла CNN іх сапраўднасць.

У прыватнасці, як паведамляе выданне, Дэрак выкарыстаў сакрэтныя тэлеграмы і запіскі, каб папярэдзіць урад Вялікабрытаніі аб тым, што «кар'ера Трамп можа скончыцца ганьбай», і апісваў канфлікты ў Белым доме як «бойкі на нажах». Адпраўленыя тэлеграмы ахопліваюць перыяд з 2017 года па сённяшні дзень.

«Мы не верым, што адміністрацыя [Дональда Трампа] стане ў значнай ступені больш нармальнай, менш недзеяздольнай, менш непрадказальнай, менш расколатай, менш нязграбнай у сферы дыпламатыі і менш некампэтэнтнай», — цытуе Daily Mail адну з тэлеграм.

Белы дом адмовіўся ад каментароў, паведамляе CNN. Форын офіс у сваім каментары заявіў, што меркаванні паслоў неабавязкова супадаюць з меркаваннем уладаў Вялікабрытаніі.

«Брытанская грамадскасць хацела б, каб нашы паслы падавалі міністрам сумленную, непрыкрытую ацэнку палітыкі ў краіне, дзе яны працуюць. Іх погляды неабавязкова супадаюць з меркаваннем міністраў ці ўрада. Але мы плацім ім за тое, каб яны былі адкрытыя. Роўна гэтак жа, як і амбасадар ЗША тут будзе адпраўляць у сваю краіну свае нататкі пра палітыку Вестмінстэра і яго прадстаўнікоў», — гаворыцца ў заяве брытанскага МЗС.

Форын офіс таксама выказаў надзею, што міністры і іншыя прадстаўнікі ўлады будуць правільна адносіцца да падобных парад. «І вельмі важна, каб нашы паслы маглі даваць свае парады, захоўваючы іх канфідэнцыяльнасць. Наша каманда ў Вашынгтоне падтрымлівае цесныя адносіны з Белым домам і, без сумневу, будзе супрацьстаяць такім не вартым павагі паводзінам», — заявіў напрыканцы брытанскі МЗС.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930