Знайсці
06.07.2019 / 16:5516РусŁacБел

«Ён жа сам выклікаў міліцыю!» — што вядома пра дзіўную смерць вяскоўца ў міліцэйскай машыне пад Кобрынам

У ноч на 6 ліпеня ў аграгарадку Стрыгава (Кобрынскі раён) адбыўся дзіўны суіцыд. Малады мужчына забіў сябе ў міліцэйскай машыне.

Чытайце: У Кобрынскім раёне дэбашыр забіў сябе ў міліцэйскай машыне

«Наша Ніва» даведалася некаторыя дэталі гэтай гісторыі.

33-гадовы Дзмітры Захарчэня жыў у аграгарадку Стрыгава на вуліцы Савецкай. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей: пяць і сем гадоў. Працаваў на будаўнічай фірме вахтавым метадам. Тыдзень праводзіў дома, на тыдзень з’язджаў на працу ў Кобрын.

Суседка Ніна Венядзіктаўна кажа, што сям’я Захарчэняў была праблемная.

«Дзіма ў той сям’і быў самы адэкватны, я нават не разумеў, чаго ён з імі жыве», — кажа іншы сусед.

Міліцыя раней паведамляла, што Дзмітрый прыцягваўся да адказнасці праз сямейныя скандалы.

Па словах суседзяў, у ноч трагедыі мужчына калі і быў п’яны, то не моцна. Ды яшчэ і нібыта сам выклікаў міліцыю. 

«Я была ў іх за паўгадзіны да той бяды. Гэта было каля паловы на другую ночы.

Яны шумелі, вось і вырашыла зайсці. Там была міліцыя, двое супрацоўнікаў. І Дзіма ім казаў: «Чаго вы на мяне наязджаеце, я ж сам вас выклікаў!» З яго словаў я зразумела, што прапаў ровар, і Дзіма пазваніў у 102», — кажа Ніна Венядзіктаўна.

Па словах суседкі, пра далейшыя падзеі яна дакладна не ведае. 

Але вынікае, што Дзмітрыя вывелі з хаты і пасадзілі ў той самы міліцэйскі ГАЗ, у адсек для затрыманых.

«Але яго нават не паспелі нікуды адвезці! Праз хвілін можа 20 я гляджу — стаіць той ГАЗ пад домам, а побач машына хуткай дапамогі. Я выйшла на вуліцу. Сустрэла цешчу Захарчэні. Яна мне кажа: «Дзіма павесіўся!»

Я пытаюся: як, на чым?!

І міліцыянт кажа: «Ён узяў шнурок, завязаў на шыі і рукамі моцна яго зацягнуў. Супрацоўнік сядзеў у машыне, але выратаваць яго не паспеў».

Суседзі — ды і іншыя жыхары Стрыгава — не надта вераць у суіцыд. 

«Ён не сам загінуў, гэта дакладна», — мяркуюць прадавачкі ў мясцовай краме.

Ды і суседка Ніна Венядзіктаўна паціскае плячыма: «Можа быць, Дзіма ў машыне «ўзнікаць» пачаў? Бо выглядае гэта ўсё падазрона, ён жа сам выклікаў міліцыю».

Міліцыя паведаміла, што па справе праводзіцца праверка.

Улад Швядовіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930