Знайсці
06.07.2019 / 13:514РусŁacБел

Былы генпракурор Украіны: Я лічу, што заказчык забойства Шарамета — адзін з дэпутатаў. Але прозвішча не скажу

Да забойства журналіста Паўла Шарамета можа быць датычны адзін з украінскіх дэпутатаў, які і цяпер займае даволі высокую пасаду.

Такую заяву зрабіў экс-генпракурор Віктар Шокін у інтэрв'ю «Краіне».

Віктар Шокін

«Чалавек, які, як я лічу, у гэтым удзельнічаў як заказчык, займаў раней і займае цяпер даволі высокі пост», — сказаў ён.

Пры гэтым называць прозвішча публічна экс-чыноўнік адмовіўся.

«Але я мяркую і, як казаў раней, практычна ўпэўнены… Каб сказаць з гарантыяй, неабходна правесці следчыя дзеянні пэўнага характару. Прычым там зусім няшмат патрэбна зрабіць. Я ўжо прапаноўваў, што для гэтага неабходна — проста вярнуць групу, якая расследавала справу аб забойстве журналіста Георгія Гангадзэ… Тыя, хто вядуць справу Шарамета, мяне выдатна зразумелі. Я сустракаўся з калегамі, якія вялі гісторыю па Гангадзэ — яны лічаць, што ў маіх словах ёсць як мінімум значная доля праўды. Гэта не 100%, і трэба гэта праверыць — усё зойме месяц, не больш. Тады можна было б паставіць кропку ў гэтай справе. Сувязь паміж гэтымі справамі, хутчэй за ўсё, ёсць», — сказаў Шокін.

Павел Шарамет быў забіты ў цэнтры Кіева 20 ліпеня 2016 года

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера