Знайсці
06.07.2019 / 09:5410РусŁacБел

У Гомелі «Макдональдс» будуюць вакол машыны, якую ніхто не хоча забіраць з былой стаянкі ФОТАФАКТ

У Гомелі пачалася будоўля першага ў горадзе «Макдональдса». Рэстаран мае з'явіцца на месцы былой стаянкі каля ўнівермага «Гомель», па вуліцы Хатаевіча, паведамляюць «Моцныя навіны».

Рабочыя абгарадзілі плотам пляцоўку, расчысцілі яе і знялі асфальт. Аднак нешта пайшло не так.

Разгарнуцца па поўнай будаўнікам перашкаджае «Форд», які гаспадары проста не забіраюць з ужо не існуючай стаянкі. Вакол яго пакінулі некалькі квадратных метраў пакрыцця і ўсё ідзе сваім парадкам.

У нейкай меры кур'ёзную сітуацыю тлумачыць тое, што на «Фордзе» расійскія нумары.

Як паступяць будаўнікі з аўтамабілем у найбліжэйшай будучыні, калі не знойдзецца гаспадар, застаецца толькі здагадвацца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930