Знайсці
06.07.2019 / 08:5020РусŁacБел

Якуцкі шаман ідзе пешшу ў Маскву «выганяць Пуціна»

Якуцкі шаман Аляксандр Габышаў ужо 4 месяцы ідзе ўздоўж далёкаўсходніх трас Расіі ў бок Масквы, адкуль ў 2021 годзе мае намер «выгнаць Уладзіміра Пуціна». Ён лічыць прэзыдэнта Расіі спараджэннем цёмных сіл, з якім пад сілу справіцца толькі шаману, піша Радыё Свабода са спасылкай на Сибирь.Реалии.

За амаль 2 тысячы кіламетраў шляху Габышаў пагутарыў з сотнямі кіроўцаў, відэа з ягонымі прамовамі набралі больш за мільён праглядаў, а ў Чыце мясцовыя апазыцыянэры збіраюцца правесці для яго сустрэчу-мітынг. Карэспандэнт прайшоў з шаманам некалькі кіламетраў і пераканаўся ў тым, што расійская глыбінка гатовая паверыць у любую містыку — абы дапамагло.

— Я выходзіў з Якуцка ў сакавіку з 3 тысячамі рублёў (каля $50) у кішэні. У нас была яшчэ зіма, 40 градусаў. Спаў у зімовай юрце. Народ адразу пачаў дапамагаць, падтрымліваць — таму і прайшоў ужо столькі. Спачатку ад грошай адмаўляўся, але людзі крыўдзіліся, стаў браць. Цяпер вось у гасцініцах спыняюся на іх, калі па дарозе трапляюцца. Калі народ дапамагае, значыць, трэба ісці далей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930