Знайсці
06.07.2019 / 09:124РусŁacБел

У Маладзечне пацыент не хацеў выходзіць з машыны хуткай дапамогі і ўдарыў кіроўцу. Той памёр

Раніцай 5 ліпеня ў Маладзечне загінуў кіроўца хуткай Сяргей Ш.

Вядома, што хуткая выязджала да мужчыны з эпілептычным прыпадкам. Пасля пацыента даставілі ў бальніцу №2.

Але ён не захацеў выходзіць з машыны. Пачаў супраціўляцца.

Тады кіроўца вырашыў дапамагчы дактарам.

«На просьбу выйсці з машыны кіроўца атрымаў удар, — распавяла «Наша Ніве» пляменніца загінулага. — Як так атрымалася, што ён загінуў, я не ведаю. Заключэння аб смерці пакуль няма».

Жанчына паведаміла, што пацыента затрымала міліцыя. Ці быў той пацыент п’яны, свядома ўдарыў кіроўцу ці выпадкова — высвятляецца.

Цяпер пацыент пад вартай.

Працяг: «Пацыент ударыў кіроўцу хуткай у твар. Але прычына смерці — тромб»

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930