Знайсці
05.07.2019 / 20:182РусŁacБел

Суд прысудзіў паляка да трох гадоў турмы за шпіянаж на карысць Расіі

Акруговы суд Варшавы прыгаварыў да трох гадоў пазбаўлення волі былога супрацоўніка Міністэрства энергетыкі Польшчы Марэка В., затрыманага у 2018 годзе за шпіянаж на карысць Расіі, піша Onet.pl.

Паводле суда, у перыяд з 6 сакавіка 2015 года па 27 студзеня 2016 ён удзельнічаў у дзейнасці расійскай выведкі, накіраванай супраць Польшчы.

Марэк В. працаваў у Міністэрстве эканомікі, а затым у Міністэрстве энергетыкі Польшчы. Так, ён перадаў ГРУ даныя пра энергетычную бяспеку краіны. Марэк В., у прыватнасці, перадаваў расійскім спецслужбам інфармацыю, што датычыцца планаваных дзеянняў Польшчы ў сувязі з будаўніцтвам газаправода «Паўночны струмень-2».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930