Знайсці
05.07.2019 / 18:393РусŁacБел

Двух расіян затрымалі ў Лівіі за спробу ўмяшацца ў выбары

Лівійскія спецслужбы арыштавалі ў Трыпалі двух расіян па абвінавачванні ў спробе паўплываць на вынік парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў, якія ўлады Лівіі плануюць правесці у 2019 годзе, паведамляе Bloomberg.

Паводле агенцтва, два грамадзяне Расіі былі затрыманыя яшчэ ў маі, калі спрабавалі арганізаваць сустрэчу з сынам былога лідара краіны Муамара Кадафі Сейфам аль-Ісламам, які лічыцца патэнцыйным кандыдатам на пасаду прэзідэнта Лівіі.

Інфармацыя на канфіскаваных у затрыманых ноўтбуках і флэшках паказвае, што абодва яны працавалі на кампанію, «якая спецыялізуецца на ўмяшанні ў выбары, якія намечаны ў некалькіх краінах Афрыкі», у тым ліку Лівіі. У дакуменце гаворыцца таксама, што трэцяму расіяніну ўдалося пакінуць Лівію да правядзення аперацыі спецслужб.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера