Знайсці
05.07.2019 / 17:0112РусŁacБел

У Ганцавічах людзі не змаглі разняць пару, якая займалася сэксам пад іх вокнамі

Здарэнне адбылося ў Ганцавічах 20 чэрвеня прыкладна ў 21.20: жыхары мікрараёна назіралі, як двое незнаёмых ім людзей займаюцца савакупленнем, паведамляе «Першы Рэгіён».

Адна з жыхарак Ганцавіч паведаміла пра гэта ў міліцыю.

Па словах відавочцаў, парачка нікога не саромелася і на заўвагі грамадзян не рэагавала. Некаторыя жыхары дома нават палівалі іх вадой з балконаў, што прымусіла парачку перамясціцца пад навес пад'езда і працягнуць пачатае.

Да моманту прыезду міліцыі яны ўжо пакінулі гэтае месца. Пазней праваахоўнікі высветлілі, што гэта былі п'яныя 22-гадовы Андрэй С. і 41-гадовая Наталля К.

Супраць іх распачалі крымінальную справу за хуліганства. Ім пагражае арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін ад аднаго года да шасці гадоў.

Першы рэгіён

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера