Знайсці
05.07.2019 / 15:4333РусŁacБел

Стрыптызёркі з Гродна зрабілі ФОТА на мясцовым Кургане Славы

Супрацоўніцы гродзенскага стрып-клуба «Рэлакс» зняліся на танку. Гэтым фотаздымкам клуб павіншаваў падпісчыкаў у сацсетках з Днём Незалежнасці.

Вось толькі фота было зроблена каля мясцовага Кургана Славы — гэта мемарыяльны комплекс, які ўшаноўвае памяць загінулых у Другой Сусветнай вайне. Каля Кургана знаходзіцца Алея Героеў, побач з якой і выстаўленая ваенная тэхніка. У тым ліку і тыя танкі.

Дарэчы, фідбэк аказаўся не асабліва пазітыўным. Фота разышлося па сацсетках, але карыстальнікі ў асноўным абураюцца здымкам.

«Наша Ніва» звярнулася па каментар у стрып-клуб. Суразмоўца Алена паведаміла, што працуе дырэктарам клуба.

«Я не хачу адказваць на пытанні. Таму што я цалкам падтрымліваю палітыку, якую праводзіць наш прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Я паважаю ўсе святы, шаную законы і шчаслівая, што жыву ў гэтай краіне. І ўвесь калектыў таксама, — запэўніла яна. —

І гэта ўвесь каментар. Так і напішыце. А калі маеце нейкія пытанні, то можаце звярнуцца ў Адміністрацыю прэзідэнта. Я асабіста там вельмі часты госць. Што я там раблю, я вам расказваць не буду. Але паверце мне, я глыбока шаную ўсе законы і палітыку, якую праводзіць наш прэзідэнт!»

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930