13 ліпеня — вандроўка ў край Блакітных азёр
Блакітныя дыяменты азёр, старадаўнія храмы, сядзібы можна будзе пабачыць у паездцы па Пастаўшчыне, аднаму з самых прыгожых рэгіёнаў Беларусі.
Лучай. Тут ацалела апошняя пабудова ордэна езуітаў на беларускай зямлі.
Гэта касцёл Святога Тадэвуша XVIII ст., чый інтэр'ер уяўляе сабой велізарнае маляўнічае палатно!
Разынка Паставаў — Рынкавая плошча.
Яе ўзорны архітэктурны ансамбль стварыў Антоній Тызенгаўз, фаварыт апошняга манарха Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста. Акрамя таго, удзельнікі экскурсіі ўбачаць Свята-Мікалаеўскую царкву і касцёл Святога Антонія Падуанскага ХIХ ст.
У Камаях сваю незабыўную песню засьпявае голасам старога аргана касцёл Святога Яна Хрысціцеля - унікальны помнік культавага і абарончага дойлідства ХVII ст.
У Лынтупах экскурсанты наведаюць сядзібна-паркавы комплекс Бішэўскіх і касцёл Святога Апостала Андрэя пачатку ХХ ст., які пакідае незабыўнае ўражанне.
Апроч помнікаў архітэктуры будуць, вядома ж, і прыродныя цуды. «Блакітныя азёры» - тэрыторыя Нацыянальнага парка «Нарачанскі». Цудоўныя па прыгажосці ландшафты, празрыстыя азёры Глубля і Глубелька, таямнічае ў сваёй змрочнасці возера Мёртвае пакідаюць моцныя ўражанні.
Запісацца ў падарожжа, каб пабачыць цуды Блакітных азёр, можна па тэлефонах:
(17) 203-69-70
(17) 226-03-02
(29) 682-58-07
(29) 772-77-58
Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.
Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807