Даслаць навіну
Знайсці
05.07.2019 / 15:22 1

«Акадэмкніга» прапануе: свежы том «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці»

Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72).

Павялічыць выяву

История белорусской государственности. У 5 т. Т. 3. Белорусская государственность: от идеи к национальному государству (1917-1939 гг.) / А. А. Каваленя [і інш.]; адк. рэд. тома: В. Г. Мазец, Н. В. Смяховіч, С. А. Траццяк; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі.

У трэцім томе «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці» раскрытыя перадумовы, выяўленыя заканамернасці, разгледжаныя і ахарактарызаваныя этапы, формы, кірункі і асаблівасці працэсу станаўлення і развіцця беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці ў кантэксце глабальных геапалітычных зменаў цягам 1917—1939 г.

Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў: прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў ВНУ і сярэдніх школ, моладзь, рэкамендуецца для выкарыстання ў навукова-даследчай рабоце і навучальным працэсе.

Таксама ў «Акадэмкнізе» ёсць папярэднія тамы выдання.

У першым томе «Гісторыі» гаворка ідзе пра вытокі беларускай дзяржаўнасці ад старажытнасці да канца ХVIII ст., разгледжаныя і ахарактарызаваныя Полацкае княства (зямля), Тураўскае княства, Кіеўская Русь, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая.

У другім томе вывучаецца дзяржаўна-прававы статус беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі. Тут разгледжаныя этапы фарміравання беларускай нацыі і нацыянальнай ідэі, апавядаецца пра палітыку расійскай дзяржавы ў дачыненні да беларускага народа, барацьбу беларускіх палітычных партый і арганізацый за рэалізацыю ідэі нацыянальнай дзяржаўнасці.

Набыць гэтыя ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

NN.by

7
Кажыма праўду / адказаць
05.07.2019 / 17:25
Вызначальнай вехай беларускае гісторыі сталася цвёрдая арыентацыя беларускага народа на самастойную нацыянальную дзяржаву. Момантам ісціны аказалася здрадніцтва апалячана-акаталічанай «ліТвінскай» (pl. litwiny) шляхты, якая ў пагоне за «панствам» запрадала вітаўтаву зямлю, еўфрасінневу веру, скарынаву мову. Праз гэткае паскудства беларускі народ усвядоміў згубнасць уній з «братушкамі» і акрэсліў форму палітычнага існавання – толькі свая дзяржава. Гэтак паўстаў нацыянальны праект «Беларусь».

Стагоддзі нацыянальнага змагання ўвянчаліся абвяшчэннем ідэалаў беларускай дзяржаўнасці ў 1918 (БНР) і іх рэалізацыяй у 1991 (РБ).

Але хеўра запрадажнікаў зноўку цягне нас да саюзаў са сквапным суседам, зноў наш край хочуць заграбастаць ненажэрныя імперскія пачвары. Не адступайма ад спрадвечнага ідэалу Сваёй Дзяржавы, Жыве Беларусь!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31