Знайсці
05.07.2019 / 11:0813РусŁacБел

На смеццевым палігоне прайшоў модны паказ — селебрыці выйшлі на подыум з авоськамі

Побач са смеццевым палігонам «Трасцянецкі» прайшоў незвычайны модны паказ. Каб звярнуць увагу на праблему пластыкавых адходаў, мадэлі — сярод іх былі гімнастка Меліціна Станюта, міс свету на вазку Аляксандра Чычыкава і тэлевядучая Вольга Рыжыкава — выйшлі на подыум з авоськамі.

Акцыю арганізавалі Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў і рух за перапрацоўку адкідаў «Мэта 99» разам з Беларускай палатай моды. Сярод дызайнераў, якія сабралі fashion-вобразы для паказу на палігоне, — Historia Naturalis, Candy Lady, NELVA, Alena Goretskaya, Макс Міронаў і іншыя.

Мерапрыемства праходзіла на тэрыторыі смеццесартавальнага завода, які дапамагае ператвараць выкарыстаную пластыкавую ўпакоўку ў футбольную форму, садовую мэблю і іншыя карысныя рэчы. Дэкарацыі для паказу зрабілі з адабраных і спрэсаваных на гэтым заводзе пластыкавых бутэлек, пакетаў і алюмініевых бляшанак. Уся ўпакоўка пазней з'едзе на перапрацоўчыя прадпрыемствы, каб у выніку ператварыцца ў штосьці карыснае.

«Мы вельмі спадзяемся, што нетрывіяльная прэзентацыя дызайнерскіх авосек натхніць кожнага ўзяць у краме на адзін пакет менш і замяніць яго шматразовай торбай. Гэтае рашэнне дазволіць скараціць колькасць адходаў: у сярэднім адзін беларус выкідвае да 400 пластыкавых пакетаў на працягу года, — заўважае дырэктар Аператара другасных матэрыяльных рэсурсаў Наталля Грынцэвіч. — У нашай краіне спецыялісты прыкладваюць вялікія намаганні, каб даць другое жыццё выкарыстаных рэсурсаў. Але самае галоўнае — гэта змяніць нашы спажывецкія звычкі, увесці ў моду адмову ад лішняга пластыку».

У межах кампаніі «Пакед, пакет!» праходзяць экскурсіі на смеццесартавальны завод і адзіны дзеючы палігон, дзе захоўваюць бытавыя адходы мінчан. Першая экскурсія для ўсіх ахвотных адбылася 29 чэрвеня, на яе арганізатары запрасілі 40 самых матываваных аўтараў заявак.

Яшчэ адна паездка запланавана на суботу, 6 ліпеня. Заяўку можа падаць кожны, але гэтым разам перавага будзе аддавацца бацькам з дзецьмі, каб фарміраваць звычку свядомага спажывання з ранняга ўзросту.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930