Даслаць навіну
Знайсці
0
Кажыма праўду / адказаць
05.07.2019 / 11:48
Шляхціч Завальня альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях (1844–1846)

• Электронная кніга на Беларускай Палічцы (задарма), у Бібліятэцы Камунікат (задарма), kniharnia.by (платна – падтрымай беларушчыну!)

• Аўдыякніга (чытае Генадзь Гарбук?) на Беларускай Палічцы, Youtube-канале «Летуценнік»

• Тэлеверсія монаспектакля «Беларусь у фантастычных апавяданнях» (2005) на YouTube-канале Мова Нанова (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, народны артыст Беларусі і СССР Генадзь Аўсяннікаў)

• Радыёверсія монаспектакля (Першы канал беларускага радыё, 2014)


[Апавяданне першае. Пра чарнакніжніка і пра цмока, што вылупіўся з яйка, знесенага пеўнем]
– А што, Янка, ці падабаюцца табе нашы простыя апавяданні? Яны праўдзівыя, і іх лягчэй зразумець, чым гісторыі пра даўніх паганскіх багінь і бажкоў, пра якіх ты мне апавядаў. Такую байку ніхто не запомніць, хіба толькі чалавек вучоны.
– Я люблю падобныя апавяданні. Шмат у гэтай народнай фантазіі Божае праўды.

[Вечар перад новым годам]
– Ат, пане Завальня, – сказаў Сівоха, – мы самі вінаватыя, што д’яблы размножыліся ў нашым краі; прычына ўсяму – глупства шляхты, хцівасць і нязгода паноў; не буду доўга пра гэта гаварыць: гісторыя ўсім вядомая... 

[Ад'езд]
«Ідзі ў свет, шукай сабе долі, любі Бога, бліжняга і праўду. Апека Творцы цябе не пакіне. Служачы, будзь адданы і працавіты, калі зазнаеш няшчасце, цярпі, у бядзе не паддавайся роспачы, памятай, што на свеце няма нічога вечнага, толькі на небе ад стварэння свету свецяць тыя самыя зоркі і тое ж самае сонца.

Калі спаткаеш дзесьці там шчаслівейшых ад нас людзей, калі ў вёсках і ў гарадах у іх заўсёды песні, музыка і вясёлыя забавы, калі ўся зямля нагадвае пышны сад і штогод добра ўзнагароджвае земляробаў, не забывай пра пакуты сваіх землякоў, няхай твая малітва да Бога лучыцца з іх малітвамі. Можа, калі-небудзь і нашыя дзікія пушчы і лясы загучаць вяселлем, Бог магутны і міласэрны.

Праз шмат гадоў, можа, калі-небудзь наведаеш гэты край, ужо, пэўна, не ўбачыш тых старых людзей, з якімі столькі разоў размаўлялі ў маім доме, і мяне ўжо на свеце не будзе; магілу маю, можа, хто-небудзь пакажа табе. Бывай здаровы і памятай гэтыя мае словы».
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера