Даслаць навіну
Знайсці
05.07.2019 / 15:24 5

Ад 5 ліпеня ў мінскіх кінатэатрах — «Хаціка» па-беларуску

5-7 ліпеня праект «Беларускія ўікэнды» прадставіць мінчанам фільм «Хаціка» — адну з самых кранальных гісторый аб сяброўстве сабакі і чалавека — на беларускай мове.

Фільм «Хаціка» (2008) заснаваны на рэальных падзеях з жыцця японскай сям’і.

Знакамітая брытанска-амерыканская меладрама з Рычардам Гірам у галоўнай ролі — гэта апавяданне аб сапраўднай вернасці.

Прафесар Уілсан падабраў шчанюка пароды акіта-іну. Паміж сабакам і чалавекам завязалася сяброўства — настолькі моцнае, што Хаціка штораніцу праводзіў гаспадара на чыгуначную станцыю, калі ён адпраўляўся на працу, і цярпліва чакаў яго вяртання. Аднойчы прафесар не вярнуўся. Але сабака цэлых дзевяць гадоў прыходзіў на вакзал у спадзяванні яго сустрэць.

Пакажуць фільм у кінатэатрах «Масква» (пр.Пераможцаў, 13) і Silverscreen (Пятра Мсціслаўца 11, «Дана Мол»). Квіткі можна купіць анлайн.

Павялічыць выяву

NN.by

0
хамса / адказаць
05.07.2019 / 18:03
Хаціка, дарэчы, адзін з нямногіх фільмаў, дзе я плакала.. хоць далёка не сабачніца-кашатніца і ўсё такое.. наадварот
не - цяжкіх фільмаў канечне шмат.. і страшных.. але над тымі я не плачу.. многія з іх проста глядзець не магу.. у самыя страшныя моманты заплюшчваю вочы і ўтыркаюся мужу ў плячо
а гэты фільм не страшны канечне.. але вельмі шчымлівы
сказала пра яго (фільм) тады, калі глядзелі (і калі ён толькі выйшаў на экраны) каляжанцы сваёй.. у якой прыгожы разумны залатысты рэтрывер.. як яна мне на наступгны дзень: ай, і навошта ты мне толькі сказала!? [падтэкстам чуецца - ненавіджу цябе)] праз слёзы не змагла даглядзець, а як рыдаў сын
2
Скураныя крылы / адказаць
05.07.2019 / 19:52
хамса,  мой знаёмы, год ці два, жыў у Канадзе. Калі прыехаў дахаты, то размаўляў з англійскім акцэнтам па-руску. Яшчэ мне не зусім спадабаецца польскі акцэнт, калі гавораць па-беларуску.  А тыя, хто жыве ў рускамоўным асяроддзі, а некаторые пасля работы размаўляюць  па-руску, будуць мець, абавязкова, рускі акцэнт (як я і пісаў: па-гарадскому). Трасянка прыгажэй, бо ў ёй кожная слова, нават рускае, гучыць па-беларуску. 

0
хамса / адказаць
05.07.2019 / 22:18
>а некаторые пасля работы размаўляюць  па-руску, будуць мець, абавязкова, рускі акцэнт (як я і пісаў: па-гарадскому).
Скураныя крылы, людзі розныя.. і здольнасці да моў у розных людзей розныя.. ёсць такія, каму і адна мова не даецца, а ёсць паліглоты.. ёсць тыя, хто не можа пераадолець адзін акцэнт за ўсё жыццё (вунь як лукавы), а ёсць такія, хто, як ваш знаёмы з Канады) лёгка і за кароткі час падхопваюць іншы (дарэчы, як у яго з акцэнтам, калі ён пажыў пару год пасля ўжо тут?))
я не памятаю, каб я калі размаўляла па-беларуску.. пішу-чытаю, як бачыце - так.. але чамусці мне здаецца, што не пачуеце вы ў мяне ні польскага, ні рускага акцэнту, калі буду мовіць)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30