Знайсці
04.07.2019 / 17:119РусŁacБел

ЦВК Украіны пад грамадскім ціскам адмяніў рэгістрацыю на выбары паплечніка Януковіча

Цэнтральная выбарчая камісія Украіны адмяніла рэгістрацыю экс-кіраўніка адміністрацыі Віктара Януковіча Андрэя Клюева і скандальнага прарасійскага блогера Анатоля Шарыя як кандыдатаў у народныя дэпутаты.

Аргументамі стала тое, што Андрэй Клюеў суправаджаў Януковіча пры перасячэнні мяжы з Расіяй. Акрамя таго, у снежні 2016 года Клюеў удзельнічаў у пасяджэннях суда ў Маскве, а міжнародная пошта ад следчых неаднаразова не даходзіла Клюеву ў Данецк. Такім чынам, Клюеў не жыве ва Украіне з 2014 года і не можа быць дэпутатам.

Таксама аднагалосна ЦВК адмяніў рэгістрацыю скандальнага блогера Анатоля Шарыя, які з'ехаў з Украіны яшчэ ў 2012 годзе.

Абодва палітыкі — Клюеў і Шарый — праследуюцца праваахоўнымі органамі Украіны.

Іх першапачатковая рэгістрацыя ў якасці кандыдатаў абурыла ўкраінскую грамадскасць. 2 ліпеня ўвечары на кіеўскі Майдан выйшлі некалькі сотняў грамадзян, якія выступілі супраць рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты Анатоля Шарыя і Андрэя Клюева.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930