Знайсці
04.07.2019 / 16:351РусŁacБел

На плошчы Багушэвіча ад суботы зноў памяняюць схему руху

У ноч на 6 ліпеня будзе зменена схема руху на плошчы Францішка Багушэвіча ў Мінску, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Карэкціроўкі датычацца толькі тых, хто едзе з боку вакзала. Пакуль што, рухаючыся ў бок Кальварыйскай-Ціміразева, кіроўцы едуць па правым паўколе. Цяпер жа змогуць ехаць прама.

Тры паласы налева на праспект Дзяржынскага застануцца. Па новай дарозе можна будзе рухацца направа на вуліцы Няміга і прама па трох палосах у напрамку вуліц Кальварыйскай-Ціміразева.

Тое самае правае паўкола, якое знаходзіцца бліжэй да музычнага тэатра, прыбяруць. Тут наступныя два-тры месяцы будуць ствараць выхады з метро.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера