Знайсці
05.07.2019 / 10:4720РусŁacБел

Чарговае беларускае класіка і новы шанец для Гурэнкі перамагчы БАТЭ. Інтрыгі наступнага тура чэмпіянату

Разам з Букмекерскай канторай Марафон працягваем сачыць за вышэйшай лігай, якая набліжаецца да свайго экватара. У перадапошнім туры першага круга нас чакае беларускае «класіка».

Але перад тым, як перайсці да пятнічна-нядзельных матчаў, трэба коратка прабегчыся па цікавостках мінулага тура. 

Ён аказаўся небагатым на сенсацыі, але багатым на галы. Самы вясёлы матч згулялі ў Жодзіне, дзе «Тарпеда-БелАЗ» толькі ў дададзены час выратаваўся ад паразы ў гульні з «Энергетыкам-БДУ». Мінчукі выдалі чарговы вясёлы матч, забілі тройчы, але для перамогі гэтага не хапіла — нічыя 3:3.

Тры матчы з васьмі скончыліся разгромамі: «Нёман» пасля пяці параз перамог мінскае «Тарпеда» (3:0), БАТЭ даволі проста разабраўся з «Віцебскам» (3:0), а брэсцкае «Дынама» змяла бойкую «Іслач» з лікам 5:1 і працягнула сваё лідарскае шэсце ў табліцы.

Арцём Мілеўскі забіў «Іслачы» свой першы гол у чэмпіянаце. Фота: ФК «Дынама-Брэст».

З астатніх вынікаў адзначым мінімальную перамогу «Гарадзеі» ў «цукровым дэрбі» і чарговую бязвольную паразу «Гомеля» — каманда забівае на ўзроўні лідараў, але праз слабую абарону жыве на самым дне табліцы.

А вось цяпер можна перайсці да падзей наступнага тура!

«Дынама-Мінск» — БАТЭ

Ёсць меркаванне, што класіка губляе свой статус. Сёння «Дынама» занятае ўнутранымі праблемамі, а ў БАТЭ сёлета іншыя канкурэнты за чэмпіёнства.

Але, як бы тое ні было, у пятніцу аматараў беларускага футболу чакае адзін з галоўных матчаў чэмпіянату. Перцу дадае тое, што Сяргей Гурэнка ніколі не перамагаў у БАТЭ.

Прагноз «НН»: БАТЭ пераможа.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Дняпро»

Страта балаў у гульні з «Энергетыкам-БДУ» каштавала жодзінцам чацвёртага радка. 

Ёсць неблагі шанец на яго вярнуцца. Трэба чакаць няўдалага выніку ў першай гульні тура для мінскага «Дынама» і перамагаць у магілёўцаў. 

Прагноз «НН»: перамога «Тарпеда».

«Энергетык-БДУ» — «Нёман»

Другі запар выезд у Мінск для «Нёмана». Першы скончыўся паспяхова, але цяпер у суперніках не панылае «Тарпеда», а вясёлы «Энергетык-БДУ».

Фота: ФК «Энергетык-БДУ»

Чорная серыя гарадзенцаў моцна паўплывала на іх турнірныя амбіцыі, але яшчэ не ўсё страчана. Каб вярнуцца ў першую палову табліцы, трэба перамагаць, але зрабіць гэта будзе няпроста.

Прагноз «НН»: тотал большы за 2,5.

«Шахцёр» — «Мінск»

У трох апошніх турах «Мінск» здабыў дзве перамогі і ўскочыў са дна табліцы ажно на адзінаццаты радок.

«Шахцёру» было вельмі складана ў Мазыры, але ўсё вырашыў Мікалай Януш, які стаў у гэтым сезоне сапраўдным джокерам каманды — у канцы гульні форвард забіў свой пяты мяч у чэмпіянаце (чатыры з якіх аказваліся пераможнымі) і вырашыў сыход на карысць салігорцаў.

Мікалай Януш. Фота: ФК «Шахцёр».

Прагноз «НН»: перамога «Шахцёра».

«Віцебск» — «Дынама-Брэст»

Віцебчукі апошні раз перамагалі ў берасцейцаў у ліпені 2016 года — пасля гэтага «Віцебск» змог здабыць толькі адну нічыю ў пяці матчах.

Сёлета перарваць гэту серыю будзе амаль немагчыма — яшчэ ніхто ў «Дынама» сёлета не выйграваў. 

Прагноз «НН»: перамога «Дынама».

«Іслач» — «Славія»

Як заўважылі журналісты, «Іслачы» няма роўных у гэтым сезоне ў матчах на сінтэтыцы — усяго адна параза. А на натуральным газоне каманда Віталя Жукоўскага глядзіцца не так пераканаўча.

У нядзелю «ваўкі» прымаюць «Славію» на штучным газоне роднага «Камвольшчыка», і, здаецца, з фаварытам матча ўсё ясна. Але ці акрыяла «Іслач» пасля разгрому ў Брэсце?

Прагноз «НН»: тотал большы за 2,5.

«Слуцк» — «Тарпеда-Мінск»

Абедзве каманды яўна з нецярпеннем чакаюць міжкругавой паўзы, каб паспрабаваць узмацніць каманду і выправіць турнірнае становішча. У «Тарпеда» проста катастрофа ў атацы, у «Слуцка» галоўная праблема — гэта абарона, але і ў атацы бяда: на рахунку намінальных форвардаў 0 забітых мячоў. 

Мінулай восенню «Тарпеда» даволі лёгка разграміла «Слуцк» у гасцях, забіўшы ажно чатыры мячы. Сёлета «аўтазаводцы» не забілі столькі за цэлых 13 матчаў, таму, здаецца, варта чакаць даволі панылай гульні.

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2,5.

«Гомель» — «Гарадзея»

Алег Радушка паспяхова стартаваў у якасці коўча «Гарадзеі» — з перамогі ў «цукровым дэрбі», дзякуючы якой каманда з Нясвіжчыны заскочыла на сёмы радок табліцы.

«Гомель» не перамагае ўжо дзесяць (!) тураў. Трэнер каманды Аляксей Мяркулаў наракае на слабую абарону і кажа, што яму сорамна перад нападаючымі, якія добра робяць сваю справу, але абаронцы ўсё псуюць.

У інтэрнэце трэнер «Гомеля» ўжо становіцца мемам:

Прагноз «НН»: «Гарадзея» не прайграе.

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон

Тым больш Марафон прапануе выдатную магчымасць для ўсіх новых кліентаў зрабіць бяспройгрышную першую стаўку. Каб зрабіць гэта, трэба зарэгістравацца на сайце і ўвесці промакод START. Зычым поспехаў!

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930