Знайсці
04.07.2019 / 17:531РусŁacБел

У цэнтры адкрыецца трохпавярховы хостэл. Колькі будуць каштаваць нумары?

Хутка ў Мінску на адзін хостэл стане больш — на наступным тыдні плануюць адкрыць Hostel Urban. Туды ўжо набіраюць персанал, а на Booking.com ужо можна браніраваць нумары, піша citydog.by.

Дзе ён будзе знаходзіцца?

У новага хостэла ўжо ёсць і афіцыйны сайт — там можна даведацца пра яго месцазнаходжанне, аб нумарах і цэнах. Знаходзіцца Hostel Urban будзе на вуліцы Архітэктара Заборскага, 3 — у трохпавярховым будынку за «домам Чыжа».

Што там будзе?

На сайце сказана, што ўсяго ў хостэле будзе 24 нумары агульнай умяшчальнасцю 110 чалавек: двухмесныя, трохмесныя, сямейныя, нумар double, чатырохмесны жаночы нумар і шматмесныя змяшаныя нумары. Цэны пачынаюцца ад 20 рублёў за месца, а двухмесныя нумары каштуюць ад 55 рублёў.

У хостэле будуць кафэтэрый, бар, саўна, трэнажорная зала, бясплатны Wi-Fi, тэраса і ўнутраны дворык, канферэнц-зала, lounge-зона.

«Увесь інтэр'ер аформлены ў стылі лофт: шэра-чорныя высокія столі, натуральная выбеленая дошка на падлозе, некранутыя ўстаўкі з натуральнага бетону і цэглы, захаваныя аўтэнтычная канструкцыя будынка», — напісана на сайце хостэла.

Так выглядаў будынак падчас рэканструкцыі. Фота: spadchina.by

У гэтым доме пасля вайны жыла сямʼя і прайшло дзяцінства нобелеўскага лаўрэата па фізіцы Жарэса Алфёрава. Вуліца тады называлася Камунальным завулкам. У маі 2019 года там адбыўся пажар.

За Домам Чыжа будуюць хостэл. Там адбыўся пажар ФОТАФАКТ

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930