Знайсці
03.07.2019 / 21:5217РусŁacБел

Лукашэнка: Усе сёння ваююць супраць усіх, і гэта адбываецца побач з нашымі межамі

Беларусь мае намер выкарыстоўваць усе рэзервы для аднаўлення стабільнасці і спакою ў рэгіёне. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на парадзе ў гонар Дня незалежнасці.

Фота: БелТА.

Лукашэнка заўважыў, што ў глабальнае супрацьстаянне ўцягнутыя сёння і невялікія дзяржавы.

«Усё сёння ваююць супраць усіх, і гэта адбываецца не проста вакол нас, а побач з нашымі межамі. Мы маем намер выкарыстоўваць усе рэзервы для аднаўлення стабільнасці і спакою ў рэгіёне. Высоўваючы міралюбныя ініцыятывы, мы імкнёмся да галоўнай мэты — знайсці новыя шляхі і метады наладжвання ўзаемаадносін паміж рознымі геапалітычнымі сіламі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Баяздольнасць Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусь умацоўвае выключна для забеспячэння міру на сваёй зямлі, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

«З нашым галоўным стратэгічным партнёрам — Расіяй - ажыццяўляем ваеннае будаўніцтва, накіраванае на павышэнне абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы. Мы актыўна ўзаемадзейнічаем з краінамі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Пашыраем супрацоўніцтва ў ваеннай і ваенна-тэхнічнай сферах з Кітайскай Народнай Рэспублікай», — канстатаваў Лукашэнка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера