Знайсці
03.07.2019 / 21:4015РусŁacБел

Дранікі ўсё ж будуць. У бары Kalinoŭski прэзентавалі меню

Увечары 3 ліпеня ўрачыста адкрыўся бар «Kalinoŭski». У тэставым рэжыме бар працаваў ужо з сярэдзіны чэрвеня, але падавалі там толькі напоі.

На Зыбіцкай адкрыўся новы бар Kalinoŭski. На сценах — цытаты з «Мужыцкай праўды»

Цяпер у меню з'явіліся і закускі.

Чым будуць карміць гасцей? Сярод пазіцый — аладкі з соусам барбекю, чыпсы з кабанчыка, беларуская крэветка з таматным соусам і дранікі з розным начыннем («кабанчык», дамашні сыр з памідорамі, «бычок»). З дэсертаў прапануюць крэм на аснове рагачоўскай згушчонкі і нясвіжскі штрудзель. Цэны — ад 6 да 9 рублёў.

Па словах заснавальніка бара Аляксея Славуты, яны хацелі прэзентаваць беларускую кухню на новы лад. Меню распрацоўваў шэф-кухар Арцём Ракецкі (ён жа адказвае за кухню ў кафэ-гасцёўні «Чэхаў»).

Заснавальнік бара «Каліноўскі» пра адносіны з дзяржорганамі, беларускую мову і вясковыя інтэр'еры

На адкрыццё прыйшлі беларускія селебрыці — шоўмэн Андрэй Бонд, дызайнеркі Ірына Бойцік і Вольга Кардаш, спявак Мікіта Найдзёнаў, журналіст Франак Вячорка. Гімнастка Меліціна Станюта стаяла за столікам разам з баксёрам Віталем Гурковым. За вядучага быў Антон Мартыненка. Усім гасцям прапаноўвалі пакінуць свой аўтограф на сцяне.

Акрамя алкаголю і закусак у бары можна набыць цішотку з надпісам Kalinoŭski за 39 рублёў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930