Знайсці
03.07.2019 / 21:3124РусŁacБел

Вайсковы парад у гонар Дня Незалежнасці прайшоў у Мінску пры рэкорднай колькасці гледачоў

Парад войскаў Мінскага гарнізона ў гонар Дня Незалежнасці пачаўся ў беларускай сталіцы з пралёту авіяцыі. У гэтым годзе на парад 3 Ліпеня, якое прыпадае на сераду, сабралася асабліва шмат гледачоў. Быў запоўнены ўвесь схіл на праспекце Пераможцаў.

Затым у парадным страі прайшлі 25 пешых парадных разлікаў, у тым ліку ад вайскоўцаў арміі Расіі і Кітая, групы сцяганосцаў ад Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана.

У парадзе бяруць удзел тры разлікі вайсковак-жанчын: два ад Узброеных Сіл і адзін ад Міністэрства ўнутраных спраў.

Упершыню ў парадным страі — баявыя сцягі партызанскіх фарміраванняў часоў вайны.

Пасля баявых сцягоў пройдзе партызанскі парадны разлік, які сімвалізуе ўсенародны характар ​​барацьбы.

Механізаваную калону, у складзе якой 25 разлікаў, па традыцыі ўзначаліць легендарны савецкі танк Т-34.

На парадзе прадстаўлены ў асноўным новыя або мадэрнізаваныя ўзоры: танкі Т-72 розных мадыфікацый, баявыя машыны пяхоты БМП-2, бронетранспарцёры БТР-70МБ1, БТР-80 і БТР-82А, бронеаўтамабілі «Дракон» і «Кайман», рэактыўная сістэма залпавага агню «Паланэз» ды іншая ваенная тэхніка.

Завершыцца святочнае шэсце войскаў Мінскага гарнізона пляц-парадам зводнай роты ганаровай варты Мінскай вайсковай камендатуры. Усяго ў вайсковым парадзе бяруць удзел больш як 5 тысяч вайскоўцаў, а ў складзе механізаванай калоны больш за 280 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі, у паветраным парадзе задзейнічаны каля 50 самалётаў і верталётаў.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера