Знайсці
03.07.2019 / 18:139РусŁacБел

АМАП затрымаў у Курапатах чатырох маладафронтаўцаў

Каля рэстарана «Паедзем, паядзім» 3 ліпеня затрымалі старшыню «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча, а таксама актывістаў арганізацыі Іларыёна Трусава і Віталя Трыгубава, імя яшчэ аднаго хлопца невядомае. Пра гэта «НН» паведаміў кіраўнік хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

Фота Пятра Рабушкі.

Юнакі прыйшлі да рэстарана з бервяном, перагарадзіўшы ўезд у ядальню. У выніку ўтварыўся затор з некалькіх аўтамабіляў. Агулам хлопцы прастаялі так каля гадзіны. Пасля іх затрымалі супрацоўнікі АМАП.

Акцыя была прымеркаваная да афіцыйнага Дня Незалежнасці.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930