Знайсці
03.07.2019 / 16:378РусŁacБел

Прычынай аварыі на расійскім падводным апараце назвалі праблемны акумулятар

Паводле крыніц Forbes і РБК, менавіта праблемы з адной з акумулятарных батарэй, якія забяспечвалі сілкаванне глыбакаводнага апарата, і сталі прычынай аварыі, у выніку якой загінулі 14 расійскіх маракоў.

Прычынай аварыі на сакрэтным глыбакаводным апараце Мінабароны Расіі ў Баранцавым моры, у выніку якой загінулі 14 чалавек, сталі праблемы з адной з акумулятарных батарэй, якія забяспечвалі яго электрасілкаванне, паведамляюць РБК і Forbes.

Паводле суразмоўцы ў суднабудаўнічай прамысловасці, надзвычайнае здарэнне магло адбыцца ў той момант, калі апарат паднімаўся з глыбіні ўжо непасрэдна да свайго носьбіта. Крыніца ў Мінабароны Расіі дадала, што ва ўмовах адкрытага гарэння і перабояў з электрасілкаваннем экіпаж апарата здолеў забяспечыць пад'ём і не дапусціў пашкоджання ўсталяванай на ім атамнай устаноўкі, што ў выніку дазволіла пазбегнуць больш сур'ёзных наступстваў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930