Знайсці
03.07.2019 / 16:282РусŁacБел

Кітайскія ўлады пачалі ўсталёўваць шпіёнскія праграмы на смартфоны турыстаў

Кітайскія мытнікі выкарыстоўваюць шпіёнскую праграму для праверкі смартфонаў турыстаў, якія ўязджаюць у краіну праз некаторыя прапускныя пункты ва Уйгурыі. Вірус скануе файлы прылады на прадмет экстрэмісцкага кантэнту, збірае даныя і перадае справаздачу ўладам, піша The Guardian.

Шпіёнская праграма скануе кантакты, паведамленні, гісторыю званкоў, запісы ў календары, а таксама спіс праграм і псеўданімы ў сацсетках. Затым праграма адпраўляе справаздачу з данымі на адмысловы сервер.

Пакуль што праграму ўсталёўваюць толькі на ўездзе ў Кітай праз мяжу з боку Кыргызстана. У турыстаў просяць разблакаваць прылады перад часовым адабраннем.

Праграму ўсталёўваюць толькі на Android-смартфоны.

Імаверна, сачэнне накіравана супраць уйгураў — цюркскага народа на паўночным захадзе Кітая. Праваабаронцы абвінавачваюць кітайскія ўлады ў імкненні асіміляваць гэту этнічную меншасць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031