Знайсці
03.07.2019 / 14:0931РусŁacБел

Літва праз сухмень папрасіла Беларусь дапамагчы аднавіць узровень Віліі

© Saulius Žiūra

Літва папрасіла Беларусь дапамагчы аднавіць узровень ракі Віліі (Нярыс), якая працякае ў абедзвюх краінах, з прычыны рэзкага падзення ўзроўню ў выніку засухі, заявіла ў сераду Міністэрства навакольнага асяроддзя.

Міністр Кястуціс Мажэйка праінфармаваў Міністэрства прыродных рэсурсаў Беларусі аб тым, што ў рацэ Нярыс (Вілія) на тэрыторыі Літвы сітуацыя стала крытычная. Па словах міністра, зніжэнне ўзроўню вады пагражае экасістэмам, флоры і фаўне Нярыса, а таксама суднаходству ў Літве і Беларусі.

«Мы спадзяёмся, што суседзі прымуць да ўвагі сітуацыю пры рэгуляванні ўзроўню вады ў Нярысе. Яны могуць запусціць больш вады і гэтак дапамагчы воднай флоры і фаўне», — прыводзяцца ў паведамленні словы Мажэйка.

Паводле службы гідралогіі, узровень вады ў Віліі на тэрыторыі Літвы крытычна нізкі: цяпер ён на 41 см ніжэйшы за сярэдні ўзровень ліпеня і на 73 см ніжэйшы за сярэднегадавыя значэнні.

Вілія, якую па-беларуску называюць яшчэ Вялля (па-літоўску Нярыс), цячэ праз Вільню, Кернаву і ўпадае ў Нёман каля Коўна.

Ля вытокаў Віліі знаходзіцца Вілейскае вадасховішча, таму ў Беларусі ёсць магчымасць павысіць узровень вады ў рацэ, адкрыўшы шлюзы, адзначае Дэлфі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930