Знайсці
03.07.2019 / 12:5510РусŁacБел

«Ніколі такога не бачыў. Людзі бегаюць, мітусяцца»: відавочца распавёў пра надзвычайнае здарэнне з «Лашарыкам»

Надзвычайнае здарэнне з расійскай атамнай глыбакаводнай станцыяй АС-12 адбылося 1 ліпеня каля 21.00 ля акваторыі Баранцавага мора, на выхадзе з Кольскай затокі — загінулі 14 чалавек. Усе яны былі афіцэрамі.

Severpost знайшоў рыбакоў, якія сталі відавочцамі аварыйнага ўсплывання падлодкі.

«Мы ўвечары ішлі ў бок Кільдзіна, і тут, недзе ў 21.30, усплывае падлодка. Проста цалкам усплывае. Ніколі ў жыцці такога не бачыў. На палубе людзі бегаюць, мітусяцца», — распавёў рыбак. Яго лодка зайшла ў адну са шматлікіх бухт, адкуль ён і яго напарнікі назіралі за здарэннем.

Яны паведамілі, што амаль адразу да лодкі падышоў ваенны карабель і два буксіры.

«Мы ў ваякаў потым спыталі, што гэта было. Сказалі: лодка ўсплыла каля Уры, без прычын, яе потым у Кольскае адцягнулі», — кажа сведка.

Рыбакі вядуць нелегальны промысел, без дазволу і дакументаў, таму імёнаў называць не сталі. Але паведамілі, што каля 23 гадзіны лодка ў суправаджэнні буксіраў хутка сышла.

«Лодка ішла хутка, мы яшчэ з мужыкамі вырашылі: значыць, не аварыя. Раз сваім ходам і хутка ідзе. Ні дыму не было, нічога. Потым нам сказалі, што нехта бачыў, як ва Уры выгружалі целы», — распавёў рыбак.

Крыніца ў ваенных колах паведаміла, што лодка, якую бачылі рыбакі — АПЛ «Падмаскоўе». Менавіта на яе борце была размешчана глыбакаводная станцыя АС-12, якую называюць «Лашарык».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера