Знайсці
03.07.2019 / 08:2416РусŁacБел

Мінабароны Расіі рассакрэціла цікавую дэталь пра вызваленне Мінска ў 1944 годзе

Архіўнае фота з сайта ria.ru

Міністэрства абароны Расіі адкрыла на сваім сайце мультымедыйны раздзел, прысвечаны 75-годдзю вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дзе апублікаваныя рассакрэчаныя матэрыялы пра тыя падзеі.

У раздзеле «З Мінска бачыўся Берлін» апублікаваныя гістарычныя дакументы з фондаў цэнтральнага архіва Мінабароны.

Прадстаўленыя дакументы апавядаюць пра вялікую падрыхтоўку да правядзення Мінскай аперацыі, якая дазволіла вызваліць сталіцу Беларусі раней пастаўленых тэрмінаў, аб правядзенні унікальнай артпадрыхтоўкі і масіраваных авіяўдараў і г.д.

Сярод іншых прадстаўленых дакументаў — данясенне, што «нямецкае камандаванне засталі знянацку імклівымі тэмпамі наступу на Мінск».

Ёсць там і цікавая дэталь.

Раніцай 3 ліпеня 1944 года, калі савецкія часткі ўжо ўвайшлі ў Мінск, «зусім не падазраючы аб узяцці горада войскамі Чырвонай арміі, нямецкі знішчальнік «Месершміт-109» прызямліўся на аэрадроме», гаворыцца ў данясенні. «Лётчык, нямецкі лейтэнант, выйшаў з самалёта і спакойна стаў яго аглядаць», - гаворыцца ў дакуменце. Савецкія салдаты захапілі ў палон і пілота, і самалёт.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930