Знайсці
03.07.2019 / 07:519РусŁacБел

У Беларусі адзначаюць Дзень Незалежнасці: сёлета фармат святкаванняў зменены

Галоўнае дзяржаўнае свята прымеркавана да гадавіны вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944-м. З таго часу прайшло ўжо 75 гадоў.

У першай палове 1990-х Дзень Незалежнасці адзначаўся 27 ліпеня, калі была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце. 

Сёлета фармат святкаванняў зменены.

А 10-й раніцы пройдзе шэсце «Беларусь памятае!» па праспекце Незалежнасці да плошчы Перамогі.

Затым адбудуцца гулянні ў розных раёнах сталіцы, галоўнай пляцоўкай стане тэрыторыя каля Палаца спорту. Адбудуцца выступленні артыстаў плануюцца і на тэрыторыі Верхняга горада і ў Траецкім.

Ваенны парад пачнецца а 21-й гадзіне. У 22.20 — святочны салют, а затым тэатралізаваная пастаноўка «Беларусь гераічная».

Святочныя мерапрыемствы пройдуць і ў розных гарадах краіны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера