Знайсці
02.07.2019 / 22:487РусŁacБел

У Слуцкім раёне на старшыню сельсавета завялі дзве крымінальныя справы. Ён знёс каля 50 дамоў

Старшыню Сорагскага сельсавета падазраюць у незаконным зносе некалькіх дзясяткаў дамоў у вёсках на тэрыторыі сельсавета. Чыноўнік не атрымліваў згоды ўласнікаў на знос і не адпраўляў ім апавяшчэнняў, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Калі нашчадкі захацелі вярнуцца ў бацькоўскія хаты, яны там нічога не ўбачылі. Случчакі адразу звярнуліся з заявамі ў міліцыю. Чыноўнік, перавышаючы свае службовыя паўнамоцтвы, без узгаднення з ўласнікамі, вынес рашэнне аб зносе іх пустых хат у вёсцы Сорагі.

Знеслі каля пяцідзесяці дамоў. Па выніках праверкі, уласнікі былі толькі ў двух дамоў. Высветліць гэта было проста, звярнуўшыся ў кадастравае агенцтва. Падатковая інспекцыя такім жа чынам раней адшукала і апавясціла грамадзян, што яны не заплацілі зямельны падатак. Тыя аплацілі і збіраліся выкарыстоўваць хаты, што засталіся ў спадчыну. Старшыня сельсавета мог такім жа спосабам знайсці ўладальнікаў дамоў і звязацца з імі, але гэтага не зрабіў.

Завялі дзве крымінальныя справы па ч. 3 арт. 426 КК Рэспублікі Беларусь (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031