Знайсці
02.07.2019 / 18:3914РусŁacБел

Лукашэнка: Беларусь не ідэалізуе сваю гісторыю

Беларусь не ідэалізуе сваю гісторыю, але ніколі не дазволіць перапісаць яе слаўныя старонкі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, перадае БелТА.

«У імя гістарычнай справядлівасці мы не ідэалізуем гісторыю роднай зямлі (не трэба гэта рабіць ніколі, як мы не рабілі ў найноўшай гісторыі), не ўзвышаем яе, але ніколі і нікому не дазволім перапісаць слаўныя старонкі гэтай гісторыі», — заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што сёння вядзецца шмат дыскусій на тэму пралікаў, дапушчаных у пачатку Вялікай Айчыннай вайны, і менавіта на гэтай цяжкай для краіны тэме спекулююць розныя «дэструктыўныя сілы» ўнутры дзяржавы, але часцей звонку.

«Гэта праўда, пралікаў было нямала. Раней не прынята было пра іх казаць, і нават у апошнія гады Савецкага Саюза. Гэтыя пралікі ў цяжкія, складаныя перыяды развіцця той ці іншай дзяржавы непазбежныя. Былі гэтыя пралікі і ў нас у саракавых. У адваротным выпадку так хутка немцы не падышлі б да Масквы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі не дазволяць ссунуць акцэнты той эпохі і перакласці адказнасць за ваенныя страты на людзей, якія да апошняга верылі ў сумленнасць дасягнутых напярэдадні вайны палітычных дамоўленасцей, запэўненняў і абяцанняў.

«Не дазволім адцягнуць увагу ад сапраўдных вінаватых катастрофы XX стагоддзя — гэта сёння мэта тых, хто бамбуе гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Мы не будзем судзіць мінулае, але будзем атрымліваць яго ўрокі, хай нават жорсткія, непрыемныя», — заўважыў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера