Знайсці
03.07.2019 / 11:0915РусŁacБел

«Не хочаце праблем — не ездзіце там»: Беларус павандраваў па Грузіі і Украіне, а потым займеў праблемы на расійскай граніцы

Чытач «Нашай Нівы» Яўген Малахоўскі расказаў адразу пра дзве амаль аналагічныя гісторыі, якія адбыліся з ім пры перасячэнні расійска-фінскай і нарвежска-расійскай граніц. 

Яўген Малахоўскі. Фота «Укантакце»

«У гэтыя краіны я ехаў на машыне. Цяжкасці ўзніклі на граніцы Расія — Фінляндыя, прапускны пункт Вяртсіля з боку РФ. Падчас перасячэння граніцы пагранічніца доўга правярала пашпарт. Справа ў тым, што я быў у Грузіі за апошнія гады некалькі разоў, быў і ва Украіне», — кажа Яўген.

«Далей яна пачала цікавіцца, а з якімі гэта мэтамі я наведваў Грузію і Украіну? А далей выдала прыкладна такое: «каб пазбегнуць праблем на расійскай граніцы, вам трэба адмовіцца ад наведвання Грузіі і Украіны».

Пасля гэтага мне паведамілі, што мая машына «выклікае падазрэнні» і што яна будзе праверана. У выніку я правёў у боксе больш за 2 гадзіны, машыну перарылі цалкам, праверылі ўсе асабістыя рэчы, залезлі нават у трусы і банкаўскія карткі», — дадаў Яўген. 

Таксама ён сцвярджае, што расійскія пагранічнікі ўчынілі дробную шкоду і залілі пашпарт фарбай. 

Плямы, як сцвярджае Яўген, з'явіліся пасля таго, як расійскія пагранічнікі вярнулі пашпарт. «Гэта не вялікая бяда, але такое першы раз. Патлумачылі ўсё «выпадковасцю», — кажа ён. 

Прыкладна такая ж гісторыя з даглядам павышанай пільнасці адбылася і на нарвежска-расійскай граніцы. 

«Дапытваліся, што я рабіў ва Украіне і Грузіі, мае адказы супрацоўнік адразу ж перадаваў па рацыі. Зноў распранулі да трусоў», — рэзюмаваў ён. 

«Наша Ніва» адрасавала пытанне ў Пагранічнае ўпраўленне ФСБ па Рэспубліцы Карэлія, дзе адбыліся гэтыя сітуацыі. 

«Гэта прыватныя выпадкі ў рамках правядзення дагляду і пашпартнага кантролю. Беларусы перасякаюць граніцу незалежна ад таго, штампы якіх краін стаяць у пашпарце. Галоўнае — каб дакументы былі ў парадку, і чалавек не быў у вышуку і не меў забароны на выезд», — патлумачылі там. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930