Знайсці
02.07.2019 / 07:2130РусŁacБел

На Еўрапейскіх гульнях Баскаў даведаўся пра смерць бацькі — але выступіў, змяніўшы касцюм

30 чэрвеня ў Мінску адбылася цырымонія закрыцця Еўрапейскіх гульняў. У канцы яе павінен быў выступіць галоўны запрошаны госць - народны артыст Расіі Мікалай Баскаў. Выйсці на сцэну стадыёна «Дынама» спявак павінен быў у белым касцюме.

Незадоўга да выступу Мікалаю паведамілі страшную навіну: з жыцця ва ўзросце 67 гадоў пайшоў бацька, Віктар Баскаў.

Аднак артыст знайшоў у сабе сілы не адмяняць выступу. Але перад гледачамі Баскаў з'явіўся ў чорным касцюме, менавіта ў жалобнае прысвячэнне бацьку. З напарніцай, заслужанай артысткай Беларусі Аксанай Волкавай, расіянін выканаў кампазіцыю, якая ў той момант мела для яго зусім іншы сэнс - Time to Say Goodbye (адзнака 03:16).

Tribuna.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930